Падзяліцца:
Анонс: Прэм'ера! Міхась Пазнякоў: «Будзем вернымі бацькам» – «Дабравесце ад паэзіі» – 10.11.2024
7 лістапада 2024
Анонс: Прэм'ера! Міхась Пазнякоў: «Будзем вернымі бацькам» – «Дабравесце ад паэзіі» – 10.11.2024

У нядзелю на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё слухайце прэм'еру кампазіцыі «Будзем вернымі бацькам» паводле вершаў лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі пісьменніка Міхася Пазнякова.

Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.

Хай ваша душа не стамляецца адгукацца на праявы хараства, якое нясе ў сабе паэтычнае слова.

Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры ў нядзелю, 10 лістапада ў 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: