У нядзелю, 15 верасня, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучыць прэм'ера!кампазіцыі «Пакіну вам у небе жураўля...» паводле вершаў лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі паэта Міколы Маляўкі.
Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Хай ваша душа не стамляецца адгукацца на праявы хараства, якое нясе ў сабе паэтычнае слова.
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры ў нядзелю, 15 верасня ў 23.00.