Падзяліцца:
Анонс: Прэм'ера! Мікола Мятліцкі: «Пад крыламі буслінымі» – «Дабравесце ад паэзіі», 27.10.2024
25 кастрычніка 2024
Анонс: Прэм'ера! Мікола Мятліцкі: «Пад крыламі буслінымі» – «Дабравесце ад паэзіі», 27.10.2024

У нядзелю на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё слухайце прэм'еру кампазіцыі «Пад крыламі буслінымі» паводле вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, паэта і перакладчыка Міколы Мятліцкага, якая падрыхтавана да яго 70-годдзя.

Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.

Зберагайце на сваёй жыццёвай палітры фарбы любові і годнасці і шукайце духоўнай падтрымкі ў творах беларускай літаратуры.

Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры ў нядзелю, 27 кастрычніка ў 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: