Да Дня беларускага пісьменства, у нядзелю, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучыць прэм'ера кампазіцыі «Усё ад любові і болю...» паводле вершаў лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі паэта Віктара Шніпа.
Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Зберагайце на сваёй жыццёвай палітры фарбы любові і годнасці і шукайце духоўнай падтрымкі ў творах беларускай літаратуры.
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры ў нядзелю, 1 верасня ў 23.00.