У нядзелю, 22 верасня, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучыць прэм'ера кампазіцыі «Перад зямлёй пакаяцца...» паводле вершаў лаўрэата Літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» паэта Васіля Макарэвіча, падрыхтаваная да яго 85-годдзя.
Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Зберагайце на сваёй жыццёвай палітры фарбы любові і годнасці і шукайце духоўнай падтрымкі ў творах беларускай літаратуры.
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры ў нядзелю, 22 верасня ў 23.00.