У нядзелю, 29 верасня, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучыць прэм'ера кампазіцыі «Зорныя пялёсткі дабраты...» паводле вершаў лаўрэата Літаратурнай прэміі «Залаты купідон» паэта Віктара Гардзея.
Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Плануючы свой штодзённы расклад, не забывайцеся і пра мастацкае слова. Няхай будзе утульна душы, думна галаве і светла на заўтрашні дзень!
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры ў нядзелю, 29 верасня ў 23.00.