- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Анонс программы "Антология" на 16-31 января
- Анонс праграмы “Анталогія” на 16-31 студзеня
У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў праграме “Анталогія” ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Леаніда Улашчанкі прагучаць гумарыстычныя апавяданні беларускіх аўтараў Змітрака Бядулі “Дудар” і Паўла Місько “Прадаю дачу!”, а таксама англійскага пісьменніка Джэрома Клапкі Джэрома “Чароўная жанчына”. Да філасофскіх і рамантычных разважанняў заклікаюць творы Івана Чыгрынава “Гэты дзень”, рускага пісьменніка Уладзіміра Салавухіна “Белая трава” і італьянскага аўтара Васка Праталіні “Маё сэрца ў Понтэ Мільвіа”.
Праграма “Анталогія” выходзіць па выхадных у 10:38.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: