Падзяліцца:
18 снежня 2015
У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў праграме “Анталогія” ў выкананні заслужанага артыста Беларусі  Уладзіміра Рагаўцова прагучаць лірычныя апавяданні беларускіх аўтараў Міколы Сцепаненкі “Белая галубка” і Максіма Лужаніна “Грачаня”, а таксама апавяданне нямецкага пісьменніка Генрыха Бёля “Каля моста”. Аматарам гумару прапануем паслухаць навелы Анатоля Зэкава “Руды кот”, “Вядро трускалак” і рускага пісьменніка Аркадзя Аверчанкі “Мазаіка”.
Праграма “Анталогія” выходзіць па выхадных у 10.38.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: