Падзяліцца:
5 ліпеня 2015
У Шатландыі неяк  здарыўся выпадак, які здзівіў не толькі жыхароў гэтай краіны, але і ўсяго свету: два парсючкі самастойна даплылі з вострава Лонга да матэрыка, гэта каля 1,5  км.  Вядома, калі б яны пераплывалі невялікую рэчку, гэта не падалося б дзіўным, але ж мора - зусім іншая справа. Два плыўцы пасля доўгай марской прагулкі, змучаныя холадам і страхам, пад бурныя авацыі гледачоў выбраліся на бераг. Гаспадар, якога звалі Кэмеран,  стаў думаць, у чым жа прычына: здавалася б, на востраве ўсяго даволі, навошта ж яны  вярнуліся на мацярык?.. І вырашыў, што ні  добрая ежа, ні чыстая вада не змаглі замяніць парсючкам родны, звыклы дом.

Кажуць, што ўсе жывёлы ўмеюць плаваць: белыя мядзьведзі, малпы, сабакі, сланы, выдры, кошкі, тыгры і нават вожыкі. А колькі легенд пра тое, як дэльфіны ратуюць людзей! І толькі чалавек павінен усяму вучыцца. А вы, сябры, ці ўмееце плаваць?.. І ці лічыце, што кожны з нас павінен умець трымацца на вадзе?.. Падзяліцеся меркаваннем у праграме “Бонус”, якая выйдзе ў эфір 5 ліпеня ў 18.00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: