У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч прагучаць дэтэктыўныя апавяданні Агаты Крысці “Забойства ў Лабернэм-Катэджы”, “Бездакорная пакаёўка” і “Чацвёра падазроных”. Вас чакае літаратурнае падарожжа ў невядомае, інтрыгуючыя неспадзяванкі, вострыя сутычкі і, безумоўна, перамога бліскучага розуму мудрай міс Марпл.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23.40.