Падзяліцца:
Анонс: Прыклады імпартазамяшчэння на «Белагра-2024» – «Свая зямля», 8.06.2024
7 чэрвеня 2024
Анонс: Прыклады імпартазамяшчэння на «Белагра-2024» – «Свая зямля», 8.06.2024

Выхаднымі 34-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2024» працягне збіраць цікаўных сельгасвытворцаў і іх надзейных партнёраў на пляцоўках Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Насычаная дзелавая праграма і культурна-спартыўныя мерапрыемствы як мага лепш спрыяюць дасягненню галоўнай мэты – павелічэнню колькасці кантрактаў і больш узаемавыгадных дагавораў.

Амаль 500 кампаній з Расіі, Кыргызстана, Казахстана, Германіі, Кітая, Пакістана, Турцыі, Вьетнама, Палесціны і Манголіі станоўча ацэньваюць ініцыятывы беларускага боку па кансалідацыі сумесных намаганняў у гарантаванні харчовай бяспекі. Санкцыі навучылі быць прагматычнымі і ісці насустрач правераным партнёрам. Амбіцыі беларускіх машынабудаўнікоў накіраваны на паглыбленне інтэграцыі і замацаванне ключавых пазіцый на новых рынках.

Куды аправіцца беларуская тэхніка пасля выставы? Якія навінкі здольны без страт сеяць і ўбіраць? Хто бярэ на сябе тэхнічны сэрвіс? Чаго чакаць ад кааперацыі з аграрыямі замежжа? Якія нацыянальныя брэнды сталі папулярнымі? Які навуковы прарыў зрабілі беларускія вучоныя?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 8 чэрвеня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: