Падзяліцца:
АНОНС: ПРЫСВЯЧЭННЕ МУЛЯВІНУ – «НАСТРОЙ!», 22.11.2021
22 Лістапада 2021
АНОНС: ПРЫСВЯЧЭННЕ МУЛЯВІНУ – «НАСТРОЙ!», 22.11.2021

Імя выдатнага майстра, народнага артыста СССР і Беларусі, цудоўнага педагога Уладзіміра Мулявіна ўвайшло ў залаты фонд песеннага мастацтва нашай краіны. Гэта быў вялікі музыкант, які прымусіў увесь свет з захапленнем, прагна слухаць цудоўную, прыгожую беларускую мову, народныя песні, гаварыць пра нашу краіну, як пра бязмежна таленавітую і самабытную. Імя Уладзіміра Мулявіна, яго творчасць, усё, што пакінуў нам гэты таленавіты, сціплы творца з багатай, шчырай душой – у яго песнях, у яго Дзяржаўным ансамблі «Песняры».

Сёлета мы адзначаем 80-годдзе з дня нараджэння выдатнага песняра Уладзіміра Мулявіна. Гэтай даце прысвечаны і вялікі канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», які абудзецца 26 лістапада ў Палацы Рэспублікі ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Сёння госці праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам прадстаўнікі калектыву: дырэктар Раман Козыраў і салісты Алег Жалязнякоў і Сяргей Гарбацкі.

Пачнём сустрэчу 22 лістапада ў 13.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: