Сёлета на прамую тэлефонную лінію, падчас выяздных прыёмаў і сустрэч у калектывах кіраўніцтву Ганцавіцкага райвыканкама пастаянна адрасуюць пытанні па працаўладкаванні, часовай занятасці, пошуку прэстыжнай работы. У хуткім часе ў райцэнтры абудзецца афыцыйнае адкрыццё сучаснага біяфармацэўтычнага завода па перапрацоўцы плазмы крыві. Патрэбны не толькі высокакваліфікаваныя спецыялісты. Для замацавання кадраў гарантаваны добры заробак, а таксама прадстаўляецца інтэрнат і запланавана будаўніцтва двух шматпавярховых дамоў. З такімі прывілеямі намеснік старшыні райвыканкама Алёна Бараноўская прагназуе вяртанне на малую радзіму моладзі.
Каб жыць годна, якую прафесію выбіраць? Дзе ў летні перыяд працуюць навучэнцы школ і студэнты? Як арганізавана добраўпарадкаванне мікрараёнаў і населеных пунктаў? Які ўдзел малога бізнесу ў гандлёвым абслугоўванні вяскоўцаў?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 29 ліпеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

