У Беларусі птушкагадоўля з'яўляецца адной з тых галін сельскай гаспадаркі, што інтэнсіўна развіваюцца. 38 спецыялізаваных прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці сёння гарантуюць дынамічны рост вытворчасці і закрыццё патрэб беларусаў у высокаякаснай прадукцыі. Узровень самазабяспечанасці па мясу птушкі складае 158%, па яйках – 126%.
Сёлета на птушкафабрыках вядзецца рэалізацыя сямі інвестыцыйных праектаў. У Мінскай вобласці створана 116 рабочых месцаў. Наладжана вытворчасць мяса індычкі.
Як імпартазамяшчэнне павышае рэнтабельнасць продажаў? На якія навінкі расце попыт? Дзе прадукцыя з птушкі паказвае канкурэнтаздольнасць?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 29 лістапада ў 6.25 і 23.00.

