Падзяліцца:
Анонс: Рабіць дабро людзям! – Спецпраект «Прамы кантакт», 2.02.2024
1 лютага 2024
Анонс: Рабіць дабро людзям! – Спецпраект «Прамы кантакт», 2.02.2024

Сёння Сяргей Валчок з Ляхавіцкага раёна мае дзве работы: адна дзяржаўная – майстр мясцовага лясгасу, другая грамадская – стараста вёскі Тухавічы. На асноўнай заняты з 8 да 17 гадзін, а ўвесь астатні час сутак – на службе людзям.

Яго вылучае гарачае жаданне дапамагчы кожнаму, хто звяртаецца. Заўсёды выслухае, па неабходнасці раіцца з прадстаўнікамі кампетэтных органаў, як след, узважвае ўсе «за» і «супраць». У пытаннях прававых, занятасці, зямельных адчувальную падтрымку аказваюць спецыялісты райвыканкама і райсавета.

Паважаным ветэранам працы, адзінокім землякам Сяргей Пятровіч сам завозіць дровы. Калі просяць, нават гатовы ўзяць у рукі бензапілу і нарыхтаваць запасы драўніны на халодны перыяд года.

Хто расчышчае дарогі ад снегавых заносаў? Як палепшыць гандлёвае абслугоўванне? Якой быць дзіцячай пляцоўцы? За што ўдзячны вяскоўцы?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 2 лютага ў 6.50 з паўторамі на працягу дня.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: