Падзяліцца:
Анонс: РАСЧЫТАЦЬ, РАСПАЗНАЦЬ, ЗАХАПІЦЦА... – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 20.01.2022
19 студзеня 2022
Анонс: РАСЧЫТАЦЬ, РАСПАЗНАЦЬ, ЗАХАПІЦЦА... – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 20.01.2022

Калі запальваюць зоркі, значыць тое камусьці патрэбна...

У гэтым вызначэнні рускага класіка можна шукаць удалую метафару ці глыбінную філасофію. Але, на маю думку, яна спавядае больш істотнае: вышэйшы сэнс усіх чалавечых намаганняў.

На пачатку ХХ стагоддзя на небасхіле беларускай літаратуры запаліліся адразу дзве зоркі, якія дасюль вызначаюць шлях яе развіцця. І гэта спатрэбілася цэламу народу, бо яны сталіся выказнікамі дум і спадзяванняў усёй беларускай нацыі.

Аднак і праз адлегласць часу іх таямніца, як сапраўдных нацыянальных геніяў, па-ранейшаму застаецца. І кожнае новае пакаленне беларусаў далучаецца да яе, каб расчытаць, распазнаць, захапіцца.

Сёння ў літаратурным «Творчым вечары» мы пачынаем цыкл юбілейных праграм да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі ЯНКІ КУПАЛЫ і ЯКУБА КОЛАСА.

Першыя госці нашай студыі – супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы Вольга Пархімовіч і загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыя Барткова.

Тэма гутаркі«Музейныя ініцыятывы ў юбілейны год Песняра».

Пачнём праграму 20 студзеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: