Заснавальнікам і нязменным кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі быў выдатны беларускі музыкант, народны артыст нашай краіны, прафесар МІХАІЛ ФІНБЕРГ. Аркестр пад яго кіраўніцтвам, дзякуючы плённай працы, крэатыўнасці, імкненню пакараць самыя недасяжныя вышыні стаў адной з творчых візітовак Беларусі, пра яго ведаюць у розных краінах свету. Калектыву падуладныя розныя жанры, стылі і накірункі ў музычным мастацтве. Па праве музыкантаў аркестра можна назваць асветнікамі, што адраджаюць музычную спадчыну нашай краіны, папулярызуюць яе самабытныя жамчужыны.
З нядаўняга часу аркестр узначаліў малады таленавіты музыкант МАКСІМ РАСОХА. Ён працягвае традыцыі выдатнага майстра і педагога МІХАІЛА ФІНБЕРГА.
МАКСІМ РАСОХА – госць праграмы «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА – 31 мая ў 21.05.