Беларусь самадастатковая краіна. На душу насельніцтва даводзіцца амаль тысяча тон збожжа. Дзеля захавання такога ўзроўню зараз сейбіты закладваюць аснову будучага ўраджаю на азімым палетку. На фінішную прамую выйшлі гаспадаркі паўднёвых і сталічнага рэгіёнаў. Сёлета беларускія селекцыянеры выканалі заказ аграрыяў і папоўнілі асартымент сартоў і гібрыдаў. Па прадуктыўнасці яны не саступаюць імпартным аналагам, а па затратах забяспечваюць змяншэнне расходаў на догляд.
Якія навінкі даюць максімальную аддачу? Чаму павялічана плошча пад азімы ячмень? Якія культуры здольны нават у спякоту забяспечыць добры ўраджай? Якія беларускія прадукты пабывалі ў космасе? Хто ўмела пашырае функцыянальнасць харчавання? Якая тэхніка змяншае затраты ў полі?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 21 верасня ў 6.25 і 23.00.

