Сёння жывёлаводы краіны больш як на 250% забяспечваюць патрэбы ўнутранага рынку ў малочцы. Каля 65% «белага золата» запатрабавана на знешніх рынках. Больш за тое, Беларусь уваходзяць у пяцёрку сусветных лідараў па экспарту. Эфектыўнасць продажу пацвярджаецца пастаянным ростам выручкі.
Мінсельгархачам адобраны праекты па мадэрнізацыі ферм, будаўніцтву сучасных малочных залаў. Комплекс мер уключае і папаўненне маладняку. Навуковы падыход гарантуе рост прадукцыйнасці і змяншэнне затрат, таму хто працуе цесна з вучонымі, той пастаянна прыбаўляе.
У Мінску на міжнародным форуме «Беларусь аграрная. Малочная ферма» вызначылі рэзервы стабільнага росту і назвалі флагманаў галіны.
Якія сельгаспрадпрыемствы прызнаны лепшымі? У чым сакрэт павышэння канкурэнтаздольнасці? Якога малака стане больш? Хто рэалізоўвае інавацыйныя праекты? Ад каго залежыць будучыня даходнай галіны?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 4 сакавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

