Падзяліцца:
Анонс: Разам наводзяць парадак – «Свая зямля», 22.02.2025
21 лютага 2025
Анонс: Разам наводзяць парадак – «Свая зямля», 22.02.2025

У Год добраўпарадкавання ў Валожынскім раёне стане больш утульна і прыгожа. Капітальны рамонт чакае дамы-старажылы, асфальтаванне вуліц пройдзе ў Валожыне і аграгарадку Ракаў. У пяці вёсках сёлета пабудуюць станцыю ачысткі вады. Новыя пасадкі дрэў і кустоў запланаваны ў парках і скверах.

Якія ініцыятывы маладзёжнага парламенту падтрыманы мясцовай уладай? Як вырашаецца лёс пустуючых дамоў? Якое жыллё будуюць маладыя сем'і? На чым дабрацца ў аддаленыя вёскі? У чым перавагі электрычнага ацяплення?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 22 лютага ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: