Падзяліцца:
АНОНС: «Разам з дзецьмі верым у святочныя цуды!» – «Настрой!», 21.12.2020
21 снежня 2020
АНОНС: «Разам з дзецьмі верым у святочныя цуды!» – «Настрой!», 21.12.2020

«У нашым тэатры пануе асаблівая святочная атмасфера, адчуваецца надыход Новага года, а разам з ім цудаў, у якія мы ўсе верым, нібы дзеці» – прызнаюцца салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ГАННА БЯЛЯЕВА і ДЗМІТРЫЙ МАЦІЕЎСКІ. Артысты прымаюць удзел у казачных навагодніх прадстаўленнях, што стартуюць 24-га снежня. Яны абяцаюць, што навагоднія казкі будуць цікавыя, відовішчныя, вясёлыя, музычныя і, вядома ж, поўныя чараўніцтва.

ГАННА БЯЛЯЕВА і ДЗМІТРЫЙ МАЦІЕЎСКІ – госці вядучых праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ21 снежня ў 13-20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: