Аграрыі краіны завяршылі палявыя работы і значна папоўнілі запасы харчавання. Практычна выканана заданне па закладцы сельгаспрадукцыі ў стабілізацыйныя фонды. Упершыню ўстаноўлены рэкорд у вытворчасці збожжа – з улікам позніх культур 10 мільёнаў 600 тысяч тон склаў валавы збор. Сёлета брэсцкія хлебаробы першымі намалацілі мільён тон збожжа. Паўночныя вобласці сабралі больш за мільён тон. Сталічны рэгіён пераўзышоў двухмільённы рубеж. З кукурузай больш мільёна тон на рахунку гомельскіх аграрыяў. Каб не залежыць ад імпарту, практычна паўсюдна змянілі структуру кармавых культур і павялічылі запасы на зіму.
Які рэкорд чакаецца ад экспарту? Хто надзейныя партнёры АПК? У чым сакрэт харчовай стабільнасці? Якія распрацоўкі навукі забяспечаць далейшы рост прадукцыйнасці? Якія бізнес-праекты адобраны на 2023 год?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 19 лістапада ў 6.25 (паўтор у 23.00).

