Падзяліцца:
АНОНС: Рыхтуемся да усетэатральнага свята ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 25.03.2020
25 сакавіка 2020
АНОНС: Рыхтуемся да усетэатральнага свята ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 25.03.2020

Хутка будзем адзначаць Міжнародны дзень тэатра, а большасць з нас мае, няхай і ўскоснае, дачыненне да яго! Свята адзначаюць у многіх краінах свету – акцёры, рэжысёры, рабочыя сцэны – тыя, хто прысвяціў сваё жыццё гэтаму вялікаму мастацтву, цуду, імя якога «Тэатр».

Напярэдадні Дня тэатра ў госці да вядучай праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска збяруццацца прадстаўнікі некалькіх вядомых устаноў: акцёры Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага маладзёжнага тэатра Таццяна Новік і Аляксей Шутаў, акцёр Тэатра Генадзя Гладкова «Тэрыторя мюзікла» Кірыл Акуленец, прадстаўнікі Камернага драматычнага тэатрарэжысёр Вяргінія Тарнаўс і кіраўнік імерсіўных праектаў Юлія Курачкіна.

Пачатак сустрэчы – 25 сакавіка ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: