Працягваецца канцэртны тур заслужанага артыста Беларусі АЛЯКСАНДРА САЛАДУХІ «Молодые пацаны», які вядомы спявак прысвяціў Году народнага адзінства. Самы эпатажны выканаўца ўжо наведаў шмат гарадоў Беларусі, дзе яго ветліва прымаюць гледачы. У сваю чаргу САЛАДУХА, як сапраўдны чалавек-свята, зараджае публіку сваёй нястрымнай, нават «шалёнай» энергетыкай.
Знакаміты артыст сёння будзе госцем праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ. Пачатак сустрэчы – 7 чэрвеня ў 13.20.