Падзяліцца:
Анонс: «САНОРУС»: МУЗЫКА ДЛЯ МЕЛАМАНАЎ І НЕ ТОЛЬКІ – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 3.05.2022
30 красавіка 2022
Анонс: «САНОРУС»: МУЗЫКА ДЛЯ МЕЛАМАНАЎ І НЕ ТОЛЬКІ – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 3.05.2022

Творчая біяграфія Музычнай капэлы «Санорус» пачалася ў 1992 годзе. Стваральнікам і кіраўніком стаў выдатны беларускі музыкант Аляксей Шут.

Сёння гэта вялікі творчы калектыў, які аб'ядноўвае сімфанічны аркестр і хор. Тут працуюць высокапрафесійныя артысты, музыканты і салісты – пераможцы шматлікіх міжнародных конкурсаў. Вялікі рэпертуар сведчыць аб яго ўніверсальнасці і шматпланавасці – у ім творы розных эпох і жанраў: оперы, аперэты, кантаты, араторыі, камерныя канцэрты, спектаклі для дзяцей і дарослых, эстрадная музыка. Капэла выконвае творы духоўнай і свецкай музыкі замежных кампазітараў мінулых стагоддзяў і сучаснасці, актыўна супрацоўнічае з беларускімі аўтарамі. Высокі прафесійны мастацкі ўзровень неаднаразова пацверджаны званнем лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.

Сёлета музычная капэла «Санорус» святкуе сваё 30-годдзе!

Госці праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоскагалоўны дырыжор капэлы Вячаслаў Ларын і музыканты Таццяна Агапава і Андрэй Гузееў.

Эфір – 3 мая ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: