Так кажа пра новую пастаноўку, доўгачаканую прэм’еру спектакля «Граф Монтэ-Крыста» мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага СЯРГЕЙ КАВАЛЬЧЫК.
Рок-опера пастаўлена паводле аднаго з самых знакамітых раманаў Аляксандра Дзюма з аднайменнай назвай. Яна распавядае, з аднаго боку, пра звычайнага чалавека Эдмона Дантэса, а з другога – пра асобу графскага тытула, багатага, з вышэйшага грамадства, графа Монтэ-Крыста, якому, здаецца, падуладна ўсё ў гэтым свеце. З дапамогай музыкі, цудоўнага драматычнага вакалу артыстаў тэатра, яркай харэаграфіі, яскравых касцюмаў і сцэнаграфіі «горкаўцы» расказалі кранальную, шчымлівую гісторыю адплаты і справядлівасці, кахання і здрады. А таксама паразважалі пра тое, якую дарогу мы выбіраем у жыцці і да чаго яна можа прывесці.
Сёння госць праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага СЯРГЕЙ КАВАЛЬЧЫК.
Эфір: 4 мая ў 21.05.