Цырк – унікальнае месца, дзе сціраецца мяжа паміж чараўніцтвам і рэальнасцю, а прастора сцэны і глядзельнай залы дзіўным чынам злучаюцца ў адзінае. Тут кожны можа стаць непасрэдным удзельнікам феерычнага шоу і далучыцца да стварэння яскравага чараўніцтва. Днямі пачалася прэм’ера доўгачаканай праграмы – сапраўднай казкі як для дзяцей, так і для дарослых. У Беларускім дзяржаўным цырку, працягвецца новая праграма «Адпачынак без шкарпэтак». Дарэчы, так называецца і знакамітае клоўнскае трыа, якое ўпершыню выступіць на арэне беларускага цырка.
Прадстаўнікі вясёлага калектыву «Без шкарпэтак» АРЦЁМ БАБІНАЎ, МАКСІМ КАРПАЎ і КАНСТАНЦІН КАПЕЙКІН – госці праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска – 25 мая ў 21.05.