Падзяліцца:
АНОНС: САПРАЎДНАЯ ЦЫРКАВАЯ КАЗКА Ў МІНСКУ! – «НАСТРОЙ!», 17.05.2021
17 мая 2021
АНОНС: САПРАЎДНАЯ ЦЫРКАВАЯ КАЗКА Ў МІНСКУ! – «НАСТРОЙ!», 17.05.2021

Цырк – унікальнае месца, дзе сціраецца мяжа паміж чараўніцтвам і рэальнасцю, а прастора сцэны і глядзельнай залы дзіўным чынам злучаюцца ў адзінае. Тут кожны глядач можа стаць непасрэдным удзельнікам феерычнага шоў і далучыцца да стварэння сапраўднага чараўніцтва. Днямі пачалася прэм’ера доўгачаканай праграмы – сапраўднай казкі як для дзяцей, так і для дарослых.

На беларускай арэне выступае Маскоўскі цырк Юрыя Нікуліна на Цвятным бульвары з праектам, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР Юрыя Нікуліна. Кожнае прадстаўленне расійскіх артыстаў з цырка Юрыя Нікуліна на Цвятным бульвары па-свойму ўнікальнае і цікавае. Мінчане і шматлікія госці нашай сталіцы маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з лепшымі дасягненнямі сусветнага цыркавога мастацтва! Гэта сапраўднае казачнае відовішча.

Артысты цырка Юрыя Нікуліна на Цвятным бульвары – эквілібрысты на канаце ВАЛЕРЫЙ СВЯЖОЎ і КАЦЯРЫНА МАКСІМАВА – госці праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ – 17 мая ў 13.15.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: