Падзяліцца:
Анонс: «САПРАЎДНЫ ГІМН КАХАННЮ І ЖЫЦЦЮ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 17.05.2022
17 мая 2022
Анонс: «САПРАЎДНЫ ГІМН КАХАННЮ І ЖЫЦЦЮ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 17.05.2022

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбылася прэм’ера спектакля «Альпійская балада», пастаўленая паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах.

«Альпійская балада» Васіля Быкава – адзін з самых пранізлвых і кранальных твораў у беларускай літаратуры ХХ-га стагоддзя ў жанры ваеннай прозы. Гэта гісторыя жыцця расійскага салдата Івана Цярэшкі і італьянскай дзяўчыны Джуліі, лёсы якіх перасекліся ў канцлагеры.

Здавалася б, вайна і каханне – рэчы несумяшчальныя. Але, нават самая страшная і крывавая вайна, не змагла зламаць, знішчыць у чалавечых душах высокія і чыстыя пачуцці. Гэта сапраўдны гімн Каханню і Жыццю, Чалавеку з вялікай літары!

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля СВЯТЛАНА НАВУМЕНКА і выканаўцы галоўных ролей ЮЛІЯ ЛАЗОЎСКАЯ і АЛЯКСАНДР НІКАНЕНКА – госці праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска – 17 мая ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: