Артыст Белдзяржцырка, дрэсіроўшчык белых тыграў і насарогаў, заслужаны артыст Расіі Сяргей Несцераў атрымаў «серабро» на прэстыжным Міжнародным цыркавым фестывалі ў Монтэ-Карла.
Пра значную перамогу, складанасць фестывальнага нумара з тыграмі, а таксама пра новую праграму Беларускага цырка – «Водная феерыя. Фэнтазі парк» – пагаворым з нашымі гасцямі.
Дырэктар Белдзяржцырка Уладзімір Шабан, балетмайстар Алена Бацян, дрэсіроўшчык Сяргей Несцераў і клоўны Алекс і Бэла Чарвоткіны – у праграме «Творчы вечар» з Янай Хадоска – 12 лютага ў 21-05.