Падзяліцца:
АНОНС: «ШЧАСЛІВАЯ, ШТО НАЛЕЖУ ДА ГІСТОРЫІ РОДНАГА ТЭАТРА...» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 18.05.2021
18 мая 2021
АНОНС: «ШЧАСЛІВАЯ, ШТО НАЛЕЖУ ДА ГІСТОРЫІ РОДНАГА ТЭАТРА...» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 18.05.2021

«Я шчаслівая, што належу да гісторыі роднага тэатра, дзе спявалі вялікія артысты» – кажа заслужаная артыстка Беларусі МАРГАРЫТА АЛЕКСАНДРОВІЧ. І дадае: «Усё, што раблю на сцэне – пра каханне і дзеля кахання. Калі чалавек перастае кахаць, ён ужо не можа быць артыстам. Спявак абавязаны жыць страсцямі»...

Салістцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, лаўрэату міжнародных конкурсаў, таленавітай выканаўцы па плячы ўсё: рамансы, класіка, аперэта, рок-опера, мюзікл, – шырокі канцэртны рэпертуар спявачкі ўключае музыку розных стыляў і жанраў.

Заслужаная артыстка Беларусі МАРГАРЫТА АЛЕКСАНДРОВІЧ – госця аўтара праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА – 18 мая ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: