«Для мяне шчасце працаваць у Беларусі, таму што тут ёсць свабода для творчасці, магчымасць іграць тое, што патрабуе душа і сэрца, дзяліцца з людзьмі сапраўдным мастацтвам» – кажа мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, заслужаны артыст Расіі ЯЎГЕН БУШКОЎ.
Ён вырас сярод легенд савецкай музыкі, працаваў у лепшых аркестрах свету, з канцэртамі аб’едзіў паўсвету, а сваё творчае жыццё звязаў з Мінскам.
ЯЎГЕН БУШКОЎ – госць праграмы «Настрой» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ – 22 кастрычніка ў 14.15.