«Я шчаслівы чалавек, бо маю магчымасць займацца любімай справай» – кажа мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады УЛАДЗІСЛАВА АРЦЮКОЎСКАЯ. І дадае, што «сваёй творчасцю абуджае ў гледачоў любоў да тэатра, прымушае іх думаць і разважаць, атрымліваць станоўчыя эмоцыі ад сустрэчы з тэатральным мастацтвам».
Пра вынікі года, рознастайныя навагоднія праекты, а таксама пра прэм’еру нашумелага дэтэктыўнага мюзікла «Джэк Патрашыцель» і многае іншае з УЛАДЗІСЛАВАЙ АРЦЮКОЎСКАЙ – у праграме «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА – 5 студзеня ў 21-05.