«Шчодрыя на талент» – так часта кажуць шматлікія прыхільнікі пра творчасць цудоўных беларускіх калектываў – ансамбль народнай песні і музыкі «Шчодрца» і народны фальклорны ансамбль «Вербіца».
Кожнае іх выступленне (а яны часта выступаюць разам у адных праграмах) – гэта арганічнае спалучэнне музыкі, песні, танца, тэатралізацыі, народнага гумару. І ўсё гэта падаецца з неверагоднай любоўю да народнай спадчыны, нацыянальных каранёў. Зараз калектывы рыхтуюць цікавую імпрэзу, якая аб'яднае розныя пакаленні слухачоў.
Сёння мастацкі кіраўнік «Шчодрыцы» Ірына Вакульчык і мастацкі кіраўнік «Вербіцы» Аляксандр Свірскі завітаюць у госці да праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам і раскажуць пра новае шоу.
Пачатак сустрэчы – 14 лютага ў 14-20.