Сучасная арганная нацыянальная школа гучна заяўляе пра сябе новымі яркімі імёнамі. Традыцыі, закладзеныя ў мінулым стагоддзі, сёння паспяхова развіваюцца новай плеядай таленавітых арганістаў. Сярод іх як прызнаныя майстры, мэтры акадэмічный беларускай сцэны, так і зусім маладыя, але ўжо тытулаваныя выканаўцы: Ігар Алоўнікаў, Ксенія Пагарэлая, Уладзімір Неўдах і іншыя.
У мастацкай прасторы нашай краіны ёсць вядомыя арганныя праекты, адзін з іх – «Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва» – збірае вялікую колькасць гледачоў і ўжо стаў яскравай падзеяй у культурным жыцці сталіцы.
Куратар праекта музыказнаўца ВОЛЬГА САВІЦКАЯ і беларуская арганістка, лаўрэат міжнардных конкурсаў КАЦЯРЫНА НІКАЛАЕВА – госці праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска.
Эфір – 24 мая ў 21.05.