Падзяліцца:
АНОНС: «ШЛЯХ ДА НЕЎМІРУЧАСЦІ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 4.03.2021
4 сакавіка 2021
АНОНС: «ШЛЯХ ДА НЕЎМІРУЧАСЦІ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 4.03.2021

«Шлях да неўміручасці», да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі КАНДРАТА КРАПІВЫ – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыі – кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кафедры дызайна моды Беларускага дзяржаўнага універсітэта, укладальнік кнігі ўспамінаў пра КАНДРАТА КРАПІВУ, унучка пісьменніка АЛЕНА АТРАХОВІЧ.

У праграме гучаць байкі КАНДРАТА КРАПІВЫ ў выкананні аўтара і заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь ІЛЛІ КУРГАНА і ГАННЫ РЫЖКОВАЙ. Запіс з фондаў Беларускага радыё 1972 і 1965 гадоў.

Пачатак эфіру – 4 сакавіка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: