Падзяліцца:
АНОНС: Шлях да Перамогі 100-й мотастралковай дывізіі – «Эпізоды Вялікай вайны», 2.02.2020
31 студзеня 2020
АНОНС: Шлях да Перамогі 100-й мотастралковай дывізіі – «Эпізоды Вялікай вайны», 2.02.2020

З баёў пад Мінскам, каля Астрашыцкага гарадка у чэрвені 1941-га пачалася вайна для 100-й мотастралковай дывізіі пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза генерала Івана Русіянава...

Успомніць пра баявы шлях дывізіі і яе легендарнага камандзіра праграму «Эпізоды Вялікай вайны» натхніла сустрэча са школьнікамі і педагогамі сярэдняй школы №16 Мінска. Яшчэ ў канцы 70-х яны заняліся зборам экспанатаў для будучага школьнага музея баявой славы.

Стэнды, вітрыны, асабістыя рэчы «русіянаўцаў»... І вечны агонь, які ўключаецца падчас экскурсій, каб надаць гэтай прасторы памяці яркіх эмоцый і паглыблення ў тыя, цяпер ужо далёкія, гады.

Гераічны шлях 100-й дывізіі – гэта баі пад Ельняй на Смаленшчыне, на Бранскім і Паўднёва-Заходнім франтах, пад Курскам, на Харкаўскім накірунку.

Байцы гэтай дывізіі вызначыліся ў Сталінградскай бітве, Запарожскай, Кіраваградскай, Будапештскай, Венскай наступальных аперацыях і іншых.

За гады вайны генерал Русіянаў быў паранены, двойчы кантужаны. Як успамінаў ён сам пасля вайны (пайшоў з жыцця ў сакавіку 1984 года), у акружэнні быў шэсць разоў, але ж кожны раз выходзіў са сваімі падраздзяленнямі, у «поўнай генеральскай форме»…

«Эпізоды Вялікай вайны» – 2 лютага ў 16-00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: