Падзяліцца:
Анонс: Шляхам 31-ай экспедыцыі «Дарога да святыняў»: Белаазёрск- Івацэвічы – «Святло душы», 12.04.2025
11 красавіка 2025
Анонс: Шляхам 31-ай экспедыцыі «Дарога да святыняў»: Белаазёрск- Івацэвічы – «Святло душы», 12.04.2025

Белаазёрск – горад энергетыкаў, тут размяшчаецца другая па магутнасці электрастанцыя ў краіне. Першыя домікі для рабочых, які працавалі на станцыі, пачалі будавацца ў 1958 годзе. Спачатку пасёлак называўся Бярозаўскім, у 1960 годзе атрымаў сваю цяперашняю назву, а праз дзесяць год Белаазёрск стаў горадам. Тут працуюць некалькі падпрыемстваў, якія абслугоўваюць патрэбы электрастанцыі, а Белаазёрскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж электратэхнікі расціць для яе кадравы патэнцыял. Мы сустрэліся з выхаванцамі.

З Благадатным Іерусалімскім Агнём крочым да Храма святога Серафіма Сароўскага. Пасля службы Святы Агонь множыцца па лампадках прыхаджан і расцякаецца па Белаазёрску.

Раніцай адбылася сустрэча з месцічамі ў белаазёрскім Палацы культуры. Трэба дадаць, што ў горадзе працуе дзяцячая Школа мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы музей і музей этнаграфіі. Белаазёрск ганарыцца зямлячкай паэтэсай Нінай Мацяш. Яна выкладала нямецкую мову ў тутэйшым прафтэхвучылішчы. Гарадская бібліятэка носіць яе імя.

Далей экспедыцыю сустракае сталіца Дня беларускага пісьменства – Івацэвічы. Урачыстае набажэнства ў івацэвіцкім Храме Дзяржаўнай іконы Божай Маці. Пасля службы на цэнтральнай плошчы Івацэвічаў вялікае свята, на якім Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі казаў аб боскай прыродзе нашага слова...

Праграма «Святло душы» у эфіры – 12 красавіка ў 7.30.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: