Падзяліцца:
Анонс: ШТО ГАТОВЫ ПАСТАЎЛЯЦЬ У ЗІМБАБВЕ БЕЛАРУСЫ? – «Свая зямля», 20.05.2023
19 мая 2023
Анонс: ШТО ГАТОВЫ ПАСТАЎЛЯЦЬ У ЗІМБАБВЕ БЕЛАРУСЫ? – «Свая зямля», 20.05.2023

Афрыканскі рынак сёння прывабны для Беларусі. Першымі на яго зайшлі і даволі выгадна арганізавалі экспарт айчынныя машынабудаўнікі. Пашыраць сферы ўзаемадзеяння ў знешнім гандлі маюць намер перапрацоўшчыкі малака і мяса. Па выніках перагавораў у Мінсельгасхарчы вызначаны перспектыўныя накірункі ўзаемадзеяння з афрыканскім рэгіёнам – Зімбабве. З улікам павышанага інтарэсу членаў зімбабвійскай дэлегацыі да беларускага харчавання, дасягнута дамоўленасць аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў.

Якую прадукцыю выбіраюць кампаніі з Зімбабве? Як будуць вырашацца лагістычныя пытанні? Якія праекты ў бліжэйшы час запланавана рэалізаваць? Хто зоймецца падрыхтоўкай кадраў?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 20 мая ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: