«Любы чалавек можа быць творцам – калі ён па-сапраўднаму любіць сваю справу» – лічыць балетмайстар-пастаноўшчык Вялікага тэатра Беларусі АЛЯКСАНДРА ЦІХАМІРАВА.
Адзін з самых эмацыйных беларускіх харэографаў, нягледзячы на тое, што нарадзілася і вучылася ў Расіі, свой лёс знайшла ў Беларусі. АЛЯКСАНДРА ЦІХАМІРАВА можа шмат чаго расказаць пра сваю прафесію, якая стала для яе сэнсам жыцця, захапляльнай справай, любоўю з вялікай літары, якой яна зараджае і ўсіх навакольных.
Сёння харэограф АЛЯКСАНДРА ЦІХАМІРАВА – госця праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ.
Пачатак сустрэчы – 29 студзеня ў 13.20.