Падзяліцца:
Анонс: «Слова напісанае і прамоўленае. Леанід Улашчанка» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 11.05.2023
11 мая 2023
Анонс: «Слова напісанае і прамоўленае. Леанід Улашчанка» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 11.05.2023

Мой сённяшні госць спраўдзіў у сваім жыцці шмат розных мастацкіх ідэй. Вядома, таму спрыяла найперш яго творчая прафесія. А яшчэ боскі дар адчуваць роднае слова. Да таго ж – адмысловы талент улюбёнасці ў жыццё ва ўсіх яго праявах. І ўдзячнасць лёсу за ўсё, што было дадзена.

Для сустрэчы ў эфіры ёсць яшчэ і цудоўная інфармацыйная нагода. У выдавецтве «Адукацыя і выхаванне» ў вядомай серыі «Асобы» выйшла кніга «Леанід Улашчанка: жыццё ў яве і на сцэне». Той выдатны выпадак, каб прайсціся разам з героем сцежкамі яго творчага лёсу і зямнога жыцця таксама, якое ў многім прадвызначае і лёс мастака...

«Слова напісанае і прамоўленае» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». А госць студыі – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, які даўно і плённа супрацоўнічае з Беларускім радыё, аўтар цудоўных дзіцячых кніг Леанід Улашчанка.

Эфір: 11 мая ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: