Падзяліцца:
Анонс: «Слова – сумоўя аснова...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай,  6.02.2025
6 лютага 2025
Анонс: «Слова – сумоўя аснова...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай,  6.02.2025

Сёння ў нашым эфіры гутарка пойдзе пра перыядычнае выданне, якое адлюстроўвае і сам творчы працэс, і яго вынік у рэтраспекцыі часу. Гэта – вядомы многім, неабыякавым да беларускай мовы і літаратуры, чытачам часопіс «Роднае слова», які пачаў выходзіць у 1988 годзе і меў назву «Беларуская мова і літаратура ў школе».

Два гады таму часопіс адзначыў сваё 35-годдзе. За гэты час выйшла 420 нумароў агульным накладам 2630000 асобнікаў. Праведзена 8 рэспубліканскіх конкурсаў навукова-даследчых і творчых прац, падрыхтавана 11 тэматычных альманахаў. Першым галоўным рэдактарам быў Міхась Шавыркін, потым – Уладзімір Куліковіч, Зоя Падліпская.

Госця студыі – сённяшні галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран. Згадаем гісторыю, раскажам пра сучаснасць.

«Творчы вечар» у эфіры – 6 лютага ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: