«Слова, як лёс і пакліканне…» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госць студыі – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Паэзія» за кнігу «Белае, чорнае і залатое» – паэт, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» ВІКТАР ШНІП. Узнагарода атрымана на свяце Дзён беларускага пісьменства ў старажытным Капылі.
Як тлумачыць сам аўтар метафару назвы кнігі: «Белае – гэта чыстая папера, зіма, кужаль… Чорнае – гэта зямля, ноч, вуголле… Залатое – гэта спелае збожжа, зоры, пясок… У белым ёсць чорнае, а ў чорным ёсць белае, і ўсё гэта знітавана залатым…».