Падзяліцца:
Анонс: Слова, якое гучыць – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 17.06.2025
17 чэрвеня 2025
Анонс: Слова, якое гучыць – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 17.06.2025

Сёлетні 100-гадовы юбілей Беларускага радыё нагадвае нам, што менавіта столькі часу прысутнічае ў эфірнай прасторы беларускае слова. Якое нясе свайму слухачу не толькі патрэбную і карысную інфармацыю, але і стварае адчуванне любові і павагі да сваёй зямлі, да роднай Беларусі. 100 гадоў гісторыі Беларускага радыё дазваляе гаварыць пра унікальную літаратурную эфірную школу, якую прайшлі сотні пісьменнікаў і рэдактараў, рэжысёраў і гукарэжысёраў, артыстаў і журналістаў.

Нам, сапраўды, ёсць чым ганарыцца і чым пахваліцца. Літаратурна-мастацкі фонд, якім цяпер валодае Беларускае радыё, зрабіў бы гонар любой краіне свету, дзе шануюць нацыянальную культурную спадчыну.

«Сустрэчы ў літаратурнай студыі. Да 100-годдзя Беларускага радыё» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госць студыі – пісьменнік і перакладчык, член навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Нясвіжа Анатоль Бутэвіч.

«Творчы вечар» у эфіры – 17 чэрвеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: