Падзяліцца:
АНОНС: «СМЕХ – ЛЕПШАЕ ЛЯКАРСТВА!» – «НАСТРОЙ!», 9.04.2021
9 красавіка 2021
АНОНС: «СМЕХ – ЛЕПШАЕ ЛЯКАРСТВА!» – «НАСТРОЙ!», 9.04.2021

Усе мы неаднойчы чулі такія прымаўкі: «Смех доўжыць наша жыццё» ці «Смех – гэта лепшае лякарства». Так было шмат вякоў, так застаецца і сёння. Напрыклад, многія ўрачы ўпэўнены ў тым, што каб паскорыць выздараўленне, пацыентам неабходны гумар і смех, якія гаюча ўплываюць на наша здароўе. Сапраўды, з жартамі лягчэй жывецца, а шматлікія праблемы вырашаюцца значна хутчэй.

Так лічыць і вядомы артыст-парадыст, заслужаны артыст Беларусі УЛАДЗІМІР РАДЗІВІЛАЎ. Ён рыхтуецца да свайго творчага вечара «Сапраўдны артыст», што плануе ў гонар свайго юбілею. Пра гэта і раскажа ў гасцях у вядучых праграмы «Настрой» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ – 9 красавіка ў 13.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: