Сельгаспрадпрыемства «АграСолы» Смаргонскага раёна ўпэўнена трымае лідарства ў вытворчасці сельгаспрадукцыі. За стабільнае павышэнне эканамічнай эфектыўнасці калектыў занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Дзякуючы ўзвядзенню сучасных комплексаў, абнаўленню тэхнікі, дасягнуты еўрапейскі ўзровень вытворчасці малака – звыш 11 тысяч кілаграмаў за год ад каровы, прычым толькі класа «экстра». Амаль 90 цэнтнераў з гектара атрымана ўраджайнасць некаторых збожжавых культур. Станоўчыя вынікі даюць эксперыменты на кармавым палетку.
Якія культуры выгадна вырошчваць? Што супрацьпаставіць прыродным катаклізмам? Ад чаго залежыць вялікае малако? Чаму моладзь з горада пераязджае ў вёску? Якое жыллё выбіраюць спецыялісты?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 17 кастрычніка ў 6.25 і 23.00.