Падзяліцца:
АНОНС: СТАРАЖЫТНАЕ БАРОКА – ЧАСТКА СУЧАСНАЙ КУЛЬТУРЫ? – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 12.01.2022
11 Студзеня 2022
АНОНС: СТАРАЖЫТНАЕ БАРОКА – ЧАСТКА СУЧАСНАЙ КУЛЬТУРЫ? – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 12.01.2022

«Мы імкнёмся зрабіць старажытную барочную музыку часткай сучаснай беларускай культуры» – сцвярджаюць музыканты першага камернага музычнага тэатра краіны «Амадэй & Co».

Калектыў аб'ядноўвае прафесіяналаў высокага ўзроўню, лаўрэатаў шматлікіх міжнародных конкурсаў аднымі мэтамі: асвета, адраджэнне духоўных каштоўнасцей, знаёмства шырокага кола гледачоў з культурнай спадчынай народаў свету. За некалькі гадоў тэатр увасобіў шмат яскравых праграм.

Заснавальнік і мастацкі кіраўнік тэатра ІРЫНА ЛОЙ, дырэктар АНДРЭЙ ТАМКЕВІЧ і рэжысёр АЛЕСЯ СІВОХІНА – госці праграмы «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА.

Эфір: 12 студзеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: