Падзяліцца:
Анонс: «Сто дарог экспарту»: лідская малочка сярод лепшых – «Свая зямля», 14.12.2024
13 снежня 2024
Анонс: «Сто дарог экспарту»: лідская малочка сярод лепшых – «Свая зямля», 14.12.2024

Адыходзячы год удалы для Лідскага малочна-кансервавага камбіната. Калектыў стаў лаўрэатам рэспубліканскай прэміі «Сто дарог экспарту».

Удалося павялічыць на 180 тон у суткі аб'ёмы перапрацоўкі малака, пашырыць лінейку прадукцыі і заваяваць новыя рынкі. Амаль на 40% павялічыліся аб'ёмы экспарту. Упершыню наладзілі пастаўкі ў Аман, Алжыр і Егіпет. Выгадныя ўмовы супрацоўніцтва заключаны з кубінскімі партнёрамі.

У чым сакрэт эфектыўнай работы? Якія далейшыя этапы мадэрнізацыі ў філіялах? Што дае ўнутраны кантроль якасці? Як вырашылі кадравую праблему? Якія сацыяльныя бонусы прывабліваюць моладзь?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 14 снежня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: