Заслужаны артыст Беларусі, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча, кампазітар, аранжыроўшчык мультымузыкант АЛЯКСАНДР КРАМКО – госць праграмы «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА.
Маэстра кажа: «У нашым аркестры гучыць і беларуская, і замежная музыка. Мы можам іграць аўтэнтычную музыку і ў сучаснай апрацоўцы, паспяхова акампануем оперным спевакам. Такая рознастайнасць не дае стаяць на месцы і адначасова дапамагае музыкантам удасканальваць майстэрства, творча развівацца».
Пачнём сустрэчу 19 студзеня ў 21.05.