Знаёмства з сучаснай літаратурай адбываецца ў многім дзякуючы так званым «тоўстым» літаратурным часопісам. Якраз яны друкуюць тое новае, што з’яўляецца. Хаця, вядома ж, вычарпальным гэты працэс сёння не назавеш. Наша жыццё змяніла і формы, і магчымасці сустрэчы з літаратурнымі навінкамі. Тым не менш, па-ранейшаму для аўтара застаецца прэстыжным надрукавацца менавіта ў такім выданні.
«Сучасны літаратурны часопіс: традыцыі і перспектывы» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі – галоўны рэдактар часопіса «Полымя», тэатральны крытык АЛЕНА МАЛЬЧЭЎСКАЯ і намеснік галоўнага рэдактара, літаратуразнаўца МІКОЛА ТРУС.
Пачатак эфіру – 21 студзеня ў 21.05.